Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Танцуем полонез всей школой.

Дата: 24 сентября 2015 в 13:19, Обновлено 20 октября 2015 в 11:47
1 361 просмотр

В преддверии юбилейной даты со дня рождения Михала Клеофаса Огинского мы всем ученическим коллективом нашей школы станцевали знаменитый полонез «Прощание с родиной»

Гучыць яе вялікасць Музыка

Ёсць паэтычныя радкі, якія абуджаюць у нашай душы неспакойныя думкі, прымушаюць хвалявацца, разважаць над жыццём,  не быць абыякавымі.

Чытаючы іх, заўсёды хочацца зразумець аўтара, яго душу, ягоны боль – усё тое, чым гэтыя радкі выкліканы.

Адно з самых моцных пачуццяў у чалавека – гэта прывязанасць і любоў да тых мясцін, дзе суджана было нарадзіцца і жыць, пакутаваць і быць шчаслівым, страта радзімы, разлука з ёю – гэта заўсёды боль, сум, туга, гора. Аб гэтым пісаў у сваёй славутай паэме “Песня пра зубра” Мікола Густоўскі, калі ў складзе дыпламатычнай місіі ў далёкім 16 стагоддзі наведау Рым і, адарваны ад роднай зямлі, шчыра і страсна выказаў сваю тугу па родным краі :

Безліч выпадкаў, прыгод і жыццёвых успамінаў
хваляй нахлынуць, палоняць душу – і здаецца:
Зноў ты вярнуўся ў той край,
дзе пачатак пачаткаў сэнчу жыцця і пачуцця святога радзіма.

У паэме Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” таксама чуецца боль аб страчанай Айчыне, якую ён павінен быў пакінуць і пачаць вандраваць па краінах Заходняй Еўропы:


Літва. Бацькоўскі край,
Ты, як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое –
Шкада, як і красы твае,
Мой родны краю,
Тугою па табе тут
Вобраз твой ствараю.

У 1908 годзе, знаходзячыся ў Мінскім астрозе і ўспамінаючы дарагое сэрцу Наднямонне, Якуб Колас напісаў наша непаўторнае, беларускае:


Мой родны кут,
Як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны маёй убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю…

Гэта паэзія… А яшчэ ёсць музыка… Музыка асаблівая: велічная і высокая, кранальная і магічная, непаўторная і трывожная, чароўная і хвалюючая. Менавіта такім з`яўляецца славуты паланез “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага, 250-годдзе з дня нараджэння якого адзначалася сёлета 25 верасня.

Мы таксама рыхтаваліся да гэтага юбілею, чакалі яго, хваляваліся разам з кіраўніком вакальна-харэаграфічнага гуртка “Бісер” Дубінец Р.Т.  Пад гучанне славутага музычнага твора Міхала Агінскага мы танцавалі паланез.  47 пар вучняў, ад самых меншых да старшакласнікаў, выстраіліся на двары нашай школы, каб судакрануцца з яе вялікасцю Музыкай.

І вось яна загучала, урачыста і велічна. Ёсць у гэтым творы свая душа, свой непаўторны гукавы воблік, ён закранае ў сэрцы самыя глыбінныя шчымлівыя струны. Слухаеш гэты музычны шэдэўр і фізічна адчуваеш сваё непарыўнае адзінства з гэтай зямлёй, разумееш сувязь пакаленняў. І перасталі шамацець пажоўклым лісцем клёны на нашым школьным двары, сцішыўся асенні вецер, а на небе з-за шэрых хмар выглянула мяккае няяркае сонца. А недзе высока ў небе трывожна курлыкалі жураўлі, адлятаючы ў вырай і развітваючыся з радзімай да вясны.

А для нас гэта быў наш першы баль, самы сапраўдны, такі, як у тыя часы, калі паланезы Агінскага танцавала ўся Еўропа. І прыемна думаць, што вось 250 год таму нарадзіўся кампазітар, музыка якога і сёння родная і блізкая нам. Гэта наша зямля натхніла Агінскага на стварэнне геніяльнага музычнага твора. А яго ўрачысты бальны танец прынёс нам незабыўныя хвіліны таямнічых і дзіўных пачуццяў.

Шчыра дзякуем вам, маэстра.

Аліна Чэрнік, 11 клас

Казлоўская З.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Михаи́л Клео́фас Оги́нский- знаменитый композитор. Мало кто не знает его полонезы и мазурки.
В нашей школе с 21 по 27 сентября была неделя, посвященная 250-летию со дня рождения Огинского.
23 сентября мы всей школой отправились в Дом Культуры, где состоялся просмотр фильма,

<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/a4K971A52dU" width="560"></iframe>

благодаря которому мы познакомились с биографией Огинского.
На следующий день юноши и девушки нашей школы вышли на школьную площадку, чтобы станцевать вальс под музыку Огинского. Девушки в этот день имели право прийти в школу в любом праздничном или бальном платье, а юноши, как настоящие рыцари, были в элегантных костюмах. Этот массовый танец позволил всем ученикам соприкоснуться с творчеством этого величайшего музыканта. Должна отметить, что это был танец без каких-либо возрастных рамок, поэтому могли участвовать как ученики 1 класса, так и 11. Этот контраст тоже сыграл определенную роль в этом мероприятии.
25 сентября ученики отправились в Рубежевичский костел Святого Иосифа. Там они имели возможность прослушать «Полонез Огинского», в органном исполнении. Это незабываемое чувство, когда ты сидишь в Божьем храме и чувствуешь, как через тебя проходит эта музыка, наполненная спокойствием и гармонией.
Этот праздник надолго останется в памяти каждого из нас.

Высоцкая Вероника, 11 класс


"Намаляваць музыку Агінскага" - артыкул у раённай газеце "Прамень"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.