9 мая зноў прагрымiць Салют Перамогі. Падзеі вайны паступова робяцца мінулым, але не настолькі далёкім, бо яшчэ жывуць сярод нас ветэраны, удзельнікі і сведкі таго суровага і мужнага часу барацьбы і змагання з фашызмам. У Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лёс, пра тое, што любая вайна нясе вялікія страты, нішчыць само чалавечае жыццё, адбірае маладосць і шчасце, разбурае прыгажосць жыцця. Маладое пакаленне павінна памятаць аб гэтым. З нагоды гэтага ў школе прайшлі "Урокі памяці".
Урок памяці ў 5 класе прайшоў пад назвай "Вайна — боль і памяць народа". У памяць аб гераічным мінулым вучні чыталі вершы, слухалі песні ваеннага часу, расказвалі пра жыццёвы лёс ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Турака А. М.
У выніку вучні прыйшлі да разумення, што наша памяць павінна быць актыўнай і дзейснай. Толькі тады яна не пакідае чалавека абыякавым.
У 6 класе прыйшоў урок памяці ў школьным музеі пад назвай "Мой край у час Вялікай Айчыннай вайны". Вучні яшчэ раз нагадалі пра ваенны лёс землякоў.
Вучні 7 і 8 класаў правялі урок памяці каля помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць хвілінай маўчання. Напрыканцы прыбралі тэрыторыю каля помніка.
Урок памяці "Мы павінны гэта памятаць заўсёды" у 9 класе.
В 10-11 класах урок памяці "Нам мир завещено беречь" прайшоў у краязнаўчым музеі. На ўроку прысутнічаў старшыня Рубяжэвіцкага с/с Карніцкі П. З.
На ўроку вучні мелі магчымасць паглядзець відэазварот з наказам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Турака А. М.