Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День белорусской письменности

Дата: 4 сентября 2015 в 20:22, Обновлено 28 сентября 2015 в 16:50
Автор: Лысый Д. М.
819 просмотров

5 и 6 сентября в г. Щучине Гродненской области пройдут праздничные мероприятия ко Дню белорусской письменности. Нашу школу на празднике будет представлять обширная делегация. Расписание мероприятий и фотоотчет внутри новости

В рамках праздника участники и гости могут ознакомиться с новыми книжными изданиями, встретиться с белорусскими и зарубежными литераторами, журналистами, издателями, послушать выступления поэтов и писателей, творческих коллективов и исполнителей. Также по традиции на Дне белорусской письменности проходит награждение победителей конкурса на лучшие литературные произведения года, научно-практическая конференция и ряд других мероприятий.

ФОТОАЛЬБОМ >>>

Посмотреть программу мерроприятий можно нажав на ссылку


Паэтычнае натхненне падараваў нам Шчучын

Музыкай, песнямі і лірычнымі радкамі з вершаў беларускіх паэтаў сустрэў нашу дэлегацыю горад Шчучын, дзе 6 верасня адбылося свята беларускга пісьментства. Пакланіцца роднаму слову, родным песням, паслухаць выступленні артыстаў і пісьменнікаў выйшаў увесь горад.

На сцэне Шчучынскага раённага дома культуры адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу юных  чытальнікаў у рамках дзіцячага свята “Вясёлка дзяцінства”. З прывітальным словам да шматлікіх гледачоў звярнуўся міністр адукацыі Жураўкоў М.А. Сярод узнагароджаных была і вучаніца нашай школы Рамейка Таццяна. Яна, як і ўсе іншыя пераможцы, чытала верш пра нашу радзіму, мову, багатую духоўную спадчыну.

З захапленнем і цікавасцю мы наведалі шматлікія выстаўкі і творчыя праекты, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай перамогі сярод іх такія як “Слова клікала да Перамогі” – падпольныя і партызанскія газеты ў гады Вялікай Айчыннай вайны, “Клічу вас я на пабеду” – выставачны праект, прысвечаны творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады,  “Якуб Колас. Дарогамі вайны!”
Адбылася прэзентацыя ноых кніг пісьменнікў Рэспублікі Беларусь пад агульнай урачыстай назвай “Бацькаўшчына светлая мая”.

Шчучыншчына з’яўляецца радзімай нашай славутай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Мы з задавальненнем сфатаграваліся каля помніка Алаідзе Пашкевіч, якая пакінула нам такі запавет: “Думаць усюды аб народзе. Родны край усюды сніць”.

На свяце было шмат тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці. Адбыліся і майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах: ткацтву, сломапляценню, ганчарству, кавальству, выцінанцы.

Агульная атмасфера свята была проста цудоўная: здавалася, што адбылося яднанне музыкі, слова,  людзей і прыроды.

Свята сапраўды натхніла нас і зачаравала словам нашым, белрускім, такім блізкім і родным. У нашай школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Гучы паэтычнае слова”, таксама прысвечаны 70-годдзю Перамогі і Году моладзі. Члены дэлегацыі, якія наведалі Шчучын і пабачылі ўрачыстасці на свае вочы, падзяліліся ўражаннямі з калегамі і вучнямі школы.

Чэрнік Аліна,

Русан Крысціна

Вучаніцы 11 класса


АРТЫКУЛ У ГАЗЕЦЕ "ПРАМЕНЬ"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.