Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Развітанне з букваром

Дата: 23 мая 2016 в 12:30, Обновлено 7 июня 2016 в 14:44
Автор: Лысый Д. М.
1 209 просмотров

Першая кніга, якая трапляе ў рукі дзіцяці, - Буквар. З яго пачынаецца шлях да навучання, пазнання роднай мовы, прыроды, грамадства. Буквар – кніга, якая адкрывае шлях у свет ведаў, застаецца ў памяці на ўсё жыццё.

20 мая ў першакласнікаў нашай школы быў незвычайны дзень. Яны перагарнулі апошнюю старонку Буквара. Умець чытаць – гэта вялікая справа. На свята развітання з першым падручнікам рабяты прыйшлі прыгожыя і ўзнёслыя. Хаця хвалявання было не суняць, маленькія першакласнікі паказалі немалы запас ведаў, якія атрымалі на працягу навучальнага года: выдатна справіліся з рознымі заданнямі, выразна дэкламавалі вершы, радасна спявалі песні, упэўнена адгадвалі загадкі. Радасць свята з першакласнікамі раздзялілі бацькі, вучні пачатковых класаў, настаўнікі.

Жадаем нашым першакласнікам моцнага здароўя, выдатнай вучобы, творчых поспехаў!

Першая школьная вясна паспяхова завяршаецца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.