Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 18:43
235 просмотров

Гэтай даце паклалі пачатак падзеі ў краіне Бангладэш калі, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

Сёння ў свеце налічваецца больш за пяць тысяч моў. Дарэчы, палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.  

Пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы Казлоўскай Зінаіды Міхайлаўны ў нашай школе прайшло  мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы,  якое мела назву “Ад слова вырастаюць крылы!”

Ва урачыстасці прынялі ўдзел усе вучні 3-11-х класаў.

Мэта мерапрыемства:  выхаванне цікавасці да беларускай мовы, фарміраванне нацыянальнай свядомасці, развіццё павагі і любові да сваёй Радзімы.

Вядучыя ў беларускіх нацыянальных касцюмах з гонарам расказвалі аб тым, што нам у спадчыну засталася мова нашых бацькоў і дзядоў, самая ўнікальная, песенная і паэтычная, самая прыгожая і мілагучная ў свеце. Трэба берагчы і захоўваць яе, каб не страціць сваю непаўторнасць.

 Родная мова –  наш вялікі нацыянальны скарб, яна з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Дзякуючы роднаму слову, жывуць і захоўваюцца народныя традыцыі, звычаі і абрады, захоўваецца нацыянальная культура і гісторыя.

Наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету.

Ад слова вырастаюць крылы,

Ад слова прыбываюць сілы,

Ад слова свеціцца жыццё!

– такімі словамі пачалося наша школьнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Пад час мерапрыемства прагучалі вершы, прыказкі і прымаўкі,  вершы беларускіх паэтаў, пакладзеныя на музыку, прысвечаныя  нашаму краю. Гучалі радкі пра прыгожыя і непаўторныя родныя краявіды, пра наш беларускі народ. Усе прысутныя ўбачылі і адчулі, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная наша беларуская мова.

Атрымалася сапраўднае свята роднай мовы.

Хочацца спадзявацца што пасля такога мерапрыемства ўсе вучні яшчэ раз упэўняцца, што неабходна ведаць, берагчы і цаніць сваю родную мову, што трэба любіць сваю Радзіму, ведаць яе гісторыю і традыцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.